Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Цели и задачи

Мэта і задачы

дзяржаўнай установы адукацыі “Іёдская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна”

на 2023/2024 навучальны год

Мэта: стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае развіццю асобы навучэнца і педагога, іх індывідуальных здольнасцей, кампетэнцый і фарміраванне патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Задачы:

1. Стварыць умовы для эфектыўнай адукацыйнай дзейнасці праз павышэнне якасці правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў, фарміраванне прадметных, асобасных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў, стварэнне станоўчага мікраклімата для вучэбных заняткаў для вучняў з розным узроўнем вучэбнай матывацыі; удасканаленне сістэмы работы па выяўленні і падтрымцы высокаматываваных і адораных навучэнцаў; развіццё здароўезберагаючага асяроддзя, забеспячэнне бяспечных умоў ля навучэнцаў ва ўстанове адукацыі.

2. Удасканальваць работу па развіцці прафесійных кампетэнцый педагогаў праз арганізацыю адраснай мэтанакіраванай метадычнай падтрымкі педагогаў; павышэнне выніковасці работы вучэбна метадычных аб’яднанняў; стымуляванне педагогаў да ўдзелу ў інавацыйнай і даследчай дзейнасці, абагульнення і распаўсюджання эфектыўнага педагагічнага вопыту.

3. Удасканальваць выхаваўчую простору ўстановы адукацыі праз выкарыстанне эфектыўных метадаў і прыёмаў арганізацыі выхаваўчай дзейнасці, якія садзейнічаюць станаўленню ініцыятыўнага і актыўнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, здольнага да самаўдасканалення ў духоўна-маральным, грамадзянска-патрыятычным і прававым накірунках; стварэнне ўмоў для прафесійнага вызначэння навучэнцаў, аказанне педагагічнай падтрымкі вучняў у працэсе выбара прафесійнай сферы дзейнасці; работу па прафілактыцы правапарушэнняў і безнадзорнасці на аснове развіцця супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі, забеспячэння ўзаемадзеяння ўсіх суб’ектаў адукацыі.

4. Стварыць умовы для развіцця і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі за кошт актывізацыі пазабюджэтнай дзейнасці.

Разделы сайта